З 28 па 31 кастрычніка ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі восеньскія святы.

01.11.2019

     З 28 па 31 кастрычніка ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі восеньскія святы.

     Выхаванцы старэйшых груп акунулі нас у незабыўную атмасферу восеньскіх кірмашэй, якаія адбыліся  на беларускай мове. І, нягледзячы на тое, што восень называюць «маркотнай парой», тым не менш, хто як не дзеці больш за ўсё радуюцца яркаму ўпрыгожванню залы, абвешаных зялёнымі, жоўтымі, чырвоным лісцем.

      Казачныя персанажы парадавалі гульнямі і вясёлымі жартамі. Але і, вядома ж, якое свята без падарункаў? Восень прынесла дзецям усіх узроставых груп пірагі і наліўныя,  смачныя яблычкі. Свята даставіла радасць і задавальненне як удзельнікам, так і ўсім, хто прыйшоў паглядзець на выступленне дзяцей.